Лінейка класічных гарэлак ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» папоўнілася ўнікальнай навінкай – гарэлкай гандлёвай маркі «Браты»!
Ужо цяпер на прадпрыемстве ідзе разліванне і зусім хутка лінейка паступіць у продаж.
«Браты» - гэта асаблівая лінейка! Гэта знак новага шматнацыйнага грамадства вольных людзей. Гэта гарэлка з інтэрнацыянальным характарам, якая нясе ў сабе ідэю братэрства і яднання народаў.
Мы ўсе падарожнічаем па свеце ці бываем у розных кутках нашай Радзімы. Усюды, дзе б мы ні былі, мы заўсёды знаходзім сяброў, прыяцеляў і людзей блізкіх нам па духу. У кожным кутку света мы не застаемся ў адзіноце і заўсёды можам спадзявацца на чыю-небудзь падтрымку.
«Браты» - гэта якраз той напой, які стане знакам братэрства, сяброўства і сапраўдных моцных адносін паміж намі – братамі.
Яркі дызайн бутэлькі ў выглядзе зялёнага шэйкера падкрэслівае няўхільнасць складанага дружалюбнага «мікса» народаў і іх трывалых сувязяў. А зялёны колер у асобнасці, нясе значэнне чыстых і па-сапраўднаму шчырых адносін. Акцэнт на чырвонай этыкетцы надаюць профілі саміх братоў, якія гавораць нам, што мы ўсё жыццё жывем тварам да твару.
Усяго выйшла тры наймення гарэлкі ГМ «Браты»: Родныя, Сапраўдныя i Сяброўскiя.
Гарэлка «Браты» стане выдатным падарункам для членаў сям'і, блізкіх, сяброў, а таксама сувенірам для гасцей Беларусі, ці прэзентам у замежных падарожжах.
«БРАТЫ» - Заўсёды разам!